Энесідэм — старажытнагрэчаскі філосаф з Кноса (востраў Крыт); вучыў у 70-х гадах да н.э. у Александрыі, аднавіў вучэнне Пірона, быў заснавальнікам новай школы скептыкаў, якія высоўвалі дзесяць «тропаў» (т.з. «скептычныя тропы», спосабы аспрэчання) для апраўдання сумнення. Аўтар трактата «Піронавы развагі».
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Скептыкі Катэгорыя:Філосафы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Філосафы I стагоддзя да н.э.