Станіслаў Шантыр (, в. Горспля , цяпер , Віцебская вобласць — 23 лютага 1847) — прэлат, член Санкт-Пецярбургскай духоўнай рыма-каталіцкай калегіі, , мемуарыст, гісторык рэлігіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Горсплі Полацкага павета, дзе бацька яго быў земскім суддзёй.

Калі ў 1779 годзе Станіслаў Чарневіч, тагачасны рэктар Полацкага езуіцкага калегіума, выклапатаў у імператрыцы Кацярыны II і мітрапаліта Станіслава Богуш-Сестранцэвіча дазвол на адкрыццё навіцыяту езуітаў у Полацку, сюды ў шматлікіх шэрагах здольнай моладзі 28 студзеня 1780 года паступіў і Шантыр. Ужо ў той час ён вызначаўся красамоўствам, жывым розумам, моцнай воляй, нязломным характарамПРАЛАТ СТАНІСЛАЎ ШАНТЫР.

Шантыр і сам уступіў у ордэн езуітаў і, дзякуючы сваім рэдкім здольнасцям і старанню, у хуткім часе вылучыўся з асяроддзя таварышаў.

У 1787 годзе Шантыр пачаў вывучаць тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме, але ўжо 8 чэрвеня 1788 года выйшаў з ордэна езуітаў. Гэта было выклікана, верагодна, тагачасным становішчам ордэна.

Таксама вучыўся Аршанскім езуіцкім калегіуме. Працаваў у Магілёве настаўнікам.

Стаўшы свецкім ксяндзом, Станіслаў Шантыр паспяхова ўздымаўся па іерархічных прыступках.

Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1805 годзе. Дабіўшыся вучонай ступені і «», Шантыр быў. прызначаны канонікам смаленскім і магілёўскім.

Неўзабаве Шантыра наблізіў да сябе мітрапаліт Богуш-Сестранцэвіч, зрабіўшы яго кіраўніком сваёй канцылярыі . Шантыр, які меў тады значны ўплыў сярод беларускіх іерархаў, атрымаў ступень прэлата і ўвайшоў у склад Рыма-каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу, стаў яе асэсарам. Гэта быў кульмінацыйны момант у яго кар’еры і сяброўстве з Сестранцэвічам, бо з гэтага часу і ажно да смерці яны заставаліся заклятымі ворагамі.

У 1802 годзе, часова кіруючы, за адсутнасцю мітрапаліта, Магілёўскай архідыяцэзіяй, Шантыр стараўся зводзіць уніятаў у каталіцтва, запэўніваючы, што імператар Павел забараніў існаванне уніі і дазволіў усім уніятам перайсці ў каталіцтва. Як дбайны прыхільнік вучэння езуітаў, Шантыр не сышоўся з беларускім мітрапалітам Богушам-Сестранцэвічам, які не хіліўся да езуітаў, і стаў будаваць супраць яго падкопы.

Калі у 1805 годзе Сестранцэвіч прадставіў імператару Аляксандру I запіску аб стане царкоўнага лацінскага кіравання ў Расіі і праект пераўтварэння яго згодна з інтарэсамі дзяржавы, Шантыр, які быў на той час ужо прэлатам і старэйшым асэсарам Пецярбургскай рымска-каталіцкай духоўнай калегіі, дастаў подкупам копію гэтага праекта, напісаў на яго пярэчанні і здолеў так размясціць у сваю карысць князя , што той перадаў гэтыя пярэчанні ўладару разам з прашэннем Шантыра. З боку Шантыра гэта быў адважны крок, бо ўсе добра ведалі пра помслівасць Сестранцэвіча.

Усе меры, прапанаваныя Сестранцэвічам для ўтаймавання самавольства асобных прэлатаў і абмежавання злоўжыванняў каталіцкага духавенства, Шантыр ў сваім прашэнні патлумачыў адным славалюбствам мітрапаліта. Шантыр расхвальваў дзейнасць Пецярбургскай духоўнай калегіі і запэўніваў, што каталіцтва ёсць самая надзейная апора самадзяржаўнага ураду, бо ён заснаваны на адзінаўладдзі; што Сестранцэвіч сваімі мерапрыемствамі хоча парушыць парадак, які спрадвеку склаўся, і што гэтая ломка можа вельмі неспрыяльна адбіцца на агульным ходзе дзяржаўнага жыцця. Довады Шантыра былі так умела падабраны і па-майстэрску замаскіраваны, што яму ўдалося цалкам пераканаць гасудара ў сваёй шчырасці, і несумненна карысны для ўнутранай палітыкі ўрада праект Сестранцэвіча было загадана пакінуць «да часу».

Ужо ў наступным годзе Станіслава Шантыра выдалілі з Духоўнай калегіі і пазбавілі ўсіх бенефіцыяў. У 1808 годзе ён быў высланы ў Віленскую дыяцэзію, дзе атрымаў сціплую парафію ў Мілейчыцах. А калі ў 1811 годзе пасля смерці біскупа Цыпрыяна Адынца вызвалілася пасада кіраўніка Магілёўскай дыяцэзіі, Сестранцэвіч катэгарычна выступіў супраць прызначэння на яе Шантыра.

У 1815 годзе дзякуючы заступніцтву князя Адама Чартарыйскага, Шантыр быў прызначаны настаяцелем Слуцкага прыходу і актыўна ўзяўся прапаведаваць каталіцтва. У русле сваіх езуіцкіх звычак, ён загадаў (у 1818 г.) пры выкладанні Закона Божага ў слуцкім вучылішчы выклікаць дзецям, большасць якіх не было каталікамі, што «ўсе веры, за выключэннем рымскай, праклятыя ад папы і, як гнілыя члены, адрынутыя ад грамадства верных», і сам з запалам даказваў з царкоўнай кафедры важнасць граху, у які ўпадаюць бацькі, якія даручаюць выхаванне сваіх дзяцей іншаверцам.

Памёр Станіслаў Шантыр 23 лютага 1847 ў СлуцкуSTANISŁAW AUGUST URSYN SZANTYR  , дзе i быў пахаваны.

Літаратурная дзейнасць

Аўтар кніг на польскай мове «Казанне на пахаванні Ганны з Лускінаў Храпавіцкай…» і «Казанне ў дзень адкрыцця Магілёўскай губерні» (Полацк, 1802 г.). Ва «Успамінах пра маё жыццё і розныя ў ім здарэнні» (1846 г., рукапіс; зберагаюцца ў бібліятэцы імя Асалінскіх у Вроцлаве, Польшча) апісаны побыт і норавы сярэдніх слаёў насельніцтва Полаччыны 2-й паловы XVIII стагоддзя.

Напісаў мноства разваг, артыкулаў і прамоваў у віленскае выданне «Dzieje dobroczynności» за 1820—1822 гады, у тым ліку пра гісторыю Слуцка і каталіцкай царквы.

Надрукаваў важную даведачную па гісторыі каталіцкай царквы ў Расіі кнігу — «Zbior wiadomości o kościele і religji katolickiej w Cesarstwie Rossyjskiem od roku 1773 do 1826, zebrani z pism urzędowych, dokumentow i wlasnego widzenia» (т. 1—2, 1843 г., выдадзена пасля ў Познані ў 1843 годзе).

Захаваўся рукапіс, названы ім «Успаміны пра маё жыццё і розныя ў ім здарэнні…», датаваны 1846 годам.

Літаратура Шантыр Станіслаў // Асветнікі зямлі Беларускай X — пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 471.

Estreicher, Bibliografja polska XIX stolecia , «Enciklopedia Powszechna», выд. 1866 года, том 24; выд. 1903 г. т. 14 Spisek Lacinskiego Duchowienstwa Mohilewskiej Archi-Dyecezji, roku 1808, w Mohilevie Lettres et opuscules inédits da comte Ioseph de Maistre. t. I, Paris, 1851, La Russie et Les Jésuites de 1772 à 1820 d’aprés des documents la plupart inédits par Henri Lutteroth, Paris 1854 Полное Собрание Законов Российской Империи. Собр. I, том XXVII, стр. 846—847; т. XXIX, стр. 1313 , «Иезуиты в России с царствования Имп. Екатерины II и до нашего времени», СПб., 1870, Часть II, стр. 246—253 гр. Д. А. Толстой, «Римский католицизм в России», СПб., 1876, т. II, стр. 164, 304, 358.

Спасылкі

Станислав Шантыр ПРАЛАТ СТАНІСЛАЎ ШАНТЫР.

Катэгорыя:Мемуарысты Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі