Англійская футбольная ліга () — прафесійная футбольная ліга, у якую ўваходзяць клубы Англіі і, часткова, Уэльса. З’яўляецца часткай «піраміды» чэмпіянату Англіі па футболе.
Самыя моцныя клубы Лігі па выніках сезону пераходзяць у англійскую Прэм’ер-лігу, у сваю чаргу самыя слабыя клубы Прэм’ер-лігі па выніках сезону адпраўляюцца ў Англійскую футбольную лігу.
Да 2016 года ліга была вядомая як Футбольная ліга ().
Структура «Футбольная ліга» складаецца з трох чэмпіянатаў. У парадку змяншэння значнасці: Чэмпіёншып Англійскай футбольнай лігі (EFL Championship) Англійская футбольная ліга 1 (EFL League One) Англійская футбольная ліга 2 (EFL League Two)
У кожнай лізе ўдзельнічаюць па 24 каманды. Клубы, якія ўваходзяць у Англійскую футбольную лігу, маюць прафесійны статус.
Спасылкі Афіцыйны сайт Англійскай футбольнай лігі Архіў Футбольнай лігі на сайце RSSSF з 1888 года
Катэгорыя:Футбол у Англіі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1888 годзе