Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у Беларусі, помнік архітэктуры, знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Далёкія (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць), на невялікім узвышэнні, сярод сосен.

Архітэктура

Пабудаваны ў 1930-я гады. Касцёл асвяціў 1 чэрвеня 1939 года віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі«Słowo», Nr. 153, 6.6.1939. Аднавежавы, трохнефавы з пяціграннай апсідай будынак. Высокая, квадратная ў плане, вежа завершана фігурным купалам з вежачкай. Аналагічная вежачка ўпрыгожвае алтарную частку. Фасады больш нізкіх бакавых і цэнтральнага нефаў прарэзаны вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Апсіда і тарцы бакавых нефаў маюць лучковыя праёмы. Усе аб’ёмы накрыты самастойнымі дахамі. Архітэктуры храма ўласцівы чысціня ліній і гарманічнасць кампазіцыі.

Літаратура Касцёл Святога Станіслава // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 53. Шыдлоўскі, К. С. Касцёл Святога Станіслава / К. С. Шыдлоўскі // Архітэктурная спадчына Браслаўшчыны : гістарычна-архітэктурны нарыс. — Мн., 1996. — С. 92. Харэўскі, С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915—1940 гг. — Вільня: ЕГУ, 2008. — ISBN 978-9955-77-13-9. — С. 64.

Спасылкі

Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Далёкія (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі