thumb|Паўднёвая частка Фларыды знаходзіцца ў трапічным клімаце Трапічны клімат — тып клімата, тыповы для тропікаў. Па прынятай для клімату класіфікацыі вызначаецца як неарыдны клімат, у якім усё 12 месяцаў у годзе сярэдняя тэмпература трымаецца вышэй 18 °C (64,4 °F).
Для трапічнага клімату характэрны невялікія сезонныя ваганні тэмпературы. У Паўночным паўшар’і на поўначы тропікі пераходзяць у субтропікі, на поўдні — у субэкватарыяльны пояс.
Трапічны клімат падзяляецца (па ўляганнях) на два падпаясы: трапічны сухі клімат і трапічны вільготны клімат. Першы тып клімату характэрны для амаль усіх трапічных пустынь, другі — для акіянічных астравоў, якія знаходзяцца ў нізкіх шыротах.
Трапічны пустынны клімат
Клімат сухі і гарачы. Характэрны вялікія сутачныя і гадавыя ваганні тэмпературы (каля 20 °C). Тэмпература самага халоднага месяца не ніжэй +10 °C, цёплага — ад +30 да + 35 °C. Сутачныя ваганні тэмпературы дасягаюць 40 °C. Ападкаў выпадае да 150 мм за год.
Уласцівы заходнім і цэнтральным рэгіёнам мацерыкоў (пустыні Сахара, Калахары, Наміб, Атакама, большая частка Аўстраліі, паўднёвая частка Аравійскага паўвострава).
Трапічны вільготны клімат Клімат цёплы і вільготны. Ваганні тэмператур адносна невялікія. Сярэднемесячныя тэмпературы ад +18 да +28 °C. Колькасць ападкаў складае 1500—2000 мм за год.
Характэрны ўсходнім узбярэжжам мацерыкоў, якія абмываюцца цёплымі цячэннямі (усход Бразільскага нагор’я, Цэнтральнай Амерыкі, Антыльскіх астравоў, усход Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі і інш.).
Гл. таксама Тропікі Трапічнае паветра
Літаратура
Климатология и метеорология : учебное пособие по курсу «Науки о Земле» для студентов, обучающихся по специальности 28020265 «Инженерная защита окружающей среды» / сост. В. А. Михеев. — Ульяновск: УлГТУ, 2009. — 114 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-9795-0533-6. Сидоров В. В. Метеорология и климатология : учебное пособие / В. В. Сидоров. — Екатеринбург: ГОУ ВПО УГТУ-УПИ, 2006. — 146 с. — 100 экз. — ISBN 5-321-00894-9. Глава 3. Тропический пояс // Климатология. География климатов : География климатов : учебное пособие / В. Н. Сорокина, Д. Ю. Гущина ; Московский гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. — М. : Географический факультет МГУ, 2006. — С. 18—29. — 103 с. : ил.; 21 см; ISBN 5-89575-107-5.
Спасылкі Тропический климат // ProTown.ru Тропический климат // Энциклопедия климата «О климате»
Катэгорыя:Клімат Катэгорыя:Тропікі