ДКУ «Віцебская абласная філармонія» — дзяржаўная канцэртная ўстанова Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Філармонія створана ў 1989 годзе на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Віцебску. Размешчана на плошчы Леніна ў будынку былога Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва (вул. Леніна, 69). У 2005 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. У чэрвені 2007 года тут усталяваны нямецкі духавы орган «Glatter-Gotz».
У склад Віцебскай абласной філармоніі ўваходзяць актэт балалаек «Віцебскія віртуозы», ансамбль танца, музыкі і песні «Талака», камерны аркестр, інструментальны дуэт салістаў «Расіца», салісты-вакалісты, салісты-інструменталісты, акампаніятар-канцэртмайстар, вядучыя.
Будынак Будынак для Палаца культуры упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва пабудавана на месцы дарэвалюцыйнага гарадскога тэатра ў 1957 годзе (арх. А. Ефрамёнак) на аснове тыпавога праекта клуба. Архітэктура будынка мае класічныя формы. Галоўны фасад вылучаны 6-калонным порцікам карынфскага ордэра з франтонам. Па галоўнай восі размешчаны вестыбюль, фае і глядзельная зала на 450 месцаў. У тарцовых частках знаходзяцца памяшканні для клубнай работы.
Дырэктары Алена Міхайлаўна Падаляк
Літаратура
Катэгорыя:Філармоніі Беларусі Катэгорыя:Культура Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:1957 год у Віцебску Катэгорыя:З’явіліся ў 1989 годзе Катэгорыя:1989 год у Віцебску Катэгорыя:Плошча Леніна (Віцебск)