Таццяна Рамуальдаўна Шаметаве́ц (нар. , ) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Біяграфічныя звесткі Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1979, клас І. Савельевай). З 1979 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы балета Беларусі. Пасля сыходу са сцэны загадчык трупы балета і рэпетытар тэатра.

Сям’я У шлюбе з Ігарам Артамонавым, артыстам балету.

Творчасць Танцоўшчыца шматграннай адоранасці, аднолькава свабодна валодае тэхнікай класічнага і сучаснага танца, выконвае партыі характарнага плана. Сярод партый у нацыянальным рэпертуары: Нявеста («Крылы памяці» У. Кандрусевіча), Ганна Багранародная («Страсці» А. Мдывані), Дзяўчына («Кругаверць» А. Залётнева). 3 іншага рэпертуару: Зарэма («» Б. Асаф’ева), Блудніца («» на музыку К. Орфа), Дзяўчына («» на музыку М. Равеля), Мерседэс і сола («Дон Кіхот» і «» Л. Мінкуса), Дзева-выбранніца («» І. Стравінскага), Мірта («» А. Адана), Кармэн («» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), сеньёра Капулеці («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), танцы ў операх.

Узнагароды Лаўрэатка прэміі імя Л. Александроўскай у складзе групы салістаў балета «Страсці» (1996).

Літаратура

Мушынская Т. Гаркавы смак ісціны: Партрэты. Мн., 1993.

Спасылкі Ад «Зорачкі» да зор…

Катэгорыя:Артысты балета Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь