Крыво́е — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад горада Глыбокае, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні возера 0,05 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.

Размешчана сярод балоцістай роўнай паверхні. Праз возера цячэ ручай, які ўпадае ў возера Кагальнае ў межах Глыбокага.

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны