Акунё́ва — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мнюта, за 12 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 300 м на поўдзень ад вёскі Валодзькава.
Плошча паверхні 0,49 км². Найбольшая глыбіня 11,8 м, даўжыня 0,97 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,7 км, аб'ём вады 1,69 млн. м³, плошча вадазбору 1,4 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 4 м, на паўднёвым усходзе да 10–11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на поўначы і паўночным усходзе тарфяністыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Дно пясчанае, глыбей 2 м глеістае. Расліннасць займае амаль палову плошчы возера. Злучана меліярацыйным каналам з возерам Пліса. На заходніх і паўночна-заходніх схілах катлавіны ёсць крыніцы.
Каля паўднёвага берага возера пралягае аўтадарога .
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — С. 66.
Спасылкі Возера Акунёва
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна