Маскаві́ца — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Беразіно, сярод забалочанага ляснога масіву на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км. Катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу, да краёў запоўнена сапрапелемСайт БПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» . Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. У паўднёвай частцы з возера выцякае рака Маскавіца.

Літаратура Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Докшыцкага раёна