Сі́менс (пазначэнне: См, S) — адзінка вымярэння электраправоднасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар нямецкага інжынера, вынаходніка і прадпрымальніка Вернера фон Сіменса ().
1 См роўны электраправоднасці часткі электрычнага ланцуга з супраціўленнем 1 Ом.
1 См = 1 / Ом = А / В = кг−1·м−2·с³А²
У XIX ст. пад назвай Cіменс была вядома адзінка электрычнага супраціўлення, роўная супраціўленню слупка ртуці даўжынёй 1 метр з плошчай сячэння 1 мм² пры тэмпературы 0 °CСименс (единица электрич. проводимости) // Вялікая савецкая энцыклапедыя .
Літаратура
Сименс (единица электрич. проводимости) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Электрычнасць Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:СІ