__NOTOC__
30 лістапада — трыста трыццаць чацвёрты (трыста трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
912: Генрых Птушнік стаў герцагам Саксоніі. 1409: У Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна (сконч. 8.12.1409). 1595: Казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў. 1700: Адбылася бітва пры Нарве, якая скончылася перамогай шведскіх войскаў пад камандаваннем караля Карла XII. 1787: Уільямам Гершэлем адкрыта карлікавая галактыка, якая з'яўляецца спадарожнікам Туманнасці Андрамеды. 1917: У газеце «Вольная Беларусь» надрукаваны верш Максіма Багдановіча «Пагоня». 1939: Пачалася савецка-фінская вайна (1939—1940). 1952: Заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча. 1957: У Інданезіі агенты ЦРУ, МІ-6 і АСІС здзейснілі няўдалы замах на жыццё прэзідэнта Сукарна. 1982: Выпушчаны альбом «Thriller» амерыканскага музыканта Майкла Джэксана. 1993: Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
Нарадзіліся 1427: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі 1591: Андрэй Баболя, рэлігійны дзеяч, місіянер, каталіцкі святы (пам. 16.5.1657) 1667: Джонатан Свіфт, ірландскі святар і пісьменнік 1761: Смітсан Тэнант, англійскі хімік 1831: Уільям Генры Флаўэр, англійскі медыК, антраполаг 1835: Марк Твэн, амерыканскі пісьменнік 1862: Карл Стольберг, фінскі рэжысёр, фатограф 1869: Нільс Густаў Дален, шведскі фізік 1874: Уінстан Чэрчыль, брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік 1889: Эдгар Дуглас Эдрыян, брытанскі электрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932) 1899: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік 1920: Вальдэмар Панса, эстонскі акцёр, рэжысёр 1944: Джозеф Баакаі, прэзідэнт Ліберыі 1965: Бэн Стылер, амерыканскі акцёр 1976: Івета Апкална, латвійская арганістка і піяністка 1987: Даніэль Набоа, прэзідэнт Эквадора 1994: Найджа Х’юстан, амерыканскі скейтбардыст 1996: Фаўстына Ампах, ганская футбалістка
Памерлі 1016: Эдмунд Жалезнабокі, кароль Англіі 1519: Міхаэль Вольгемут, нямецкі мастак 1603: Уільям Гільберт, англійскі фізік і ўрач 1647: Банавентура Кавальеры, італьянскі матэматык 1647: Джавані Ланфранка, італьянскі мастак 1694: Марчэла Мальпігі, італьянскі біёлаг, урач 1731: Брук Тэйлар, англійскі матэматык 1830: Пій VIII, Папа Рымскі 1900: Оскар Уайльд, ірландскі літаратар 1901: Эдвард Джон Эйр, англійскі даследчык Аўстраліі 1910: Джэймс Мэйс, брытанскі баксёр 1954: Вільгельм Фуртвенглер, нямецкі дырыжор і кампазітар 1956: Людвік Куба, чэшскі этнограф, мастак і пісьменнік 2007: Сеймур Бензер, амерыканскі фізік, малекулярны біёлаг 2013: Юрый Якаўлеў, расійскі акцёр
Святкуюць : Дзень незалежнасці : Дзень незалежнасці : Дзень Андрэса Баніфасіо Л30