Алфавіт мовы эсперанта створаны на аснове лацінскага. У ім 28 літар, пяць з якіх маюць надрадкоўны знак "^" і адна з надстрочным знакам "˘". Кожнай літары адпавядае адзін гук, кожнаму гуку адпавядае адна літара. Націск заўсёды падае на перадапошні склад. Вымаўленне ў эсперанта можа даволі моцна адрознівацца: звычайна людзі вымаўляюць гукі ў эсперанта аднолькава з вымаўленнем гукаў сваёй роднай мовы. Напрыклад, рускія вымаўляюць ĉ мякка ("чь"), а беларусы цвёрда ("ч") і г. д. Буквы Назвы Вымаўленне Беларускае вымаўленне A a a a а B b bo b б C c co t͡s ц Ĉ ĉ ĉo t͡ʃ ч D d do d д E e e e э F f fo f ф G g go g ґ Ĝ ĝ ĝo d͡ʒ дж H h ho h г Ĥ ĥ ĥo x х I i i i і J j jo j й Ĵ ĵ ĵo ʒ ж K k ko k к L l lo l л M m mo m м N n no n н O o o o о P p po p п R r ro ɾ р S s so s с Ŝ ŝ ŝo ʃ ш T t to t т U u u u у Ŭŭ ŭo u̯ ў V v vo v в Z z zo z з

Катэгорыя:Эсперанта