Сент-Джон (, ) — рака ў Паўночнай Амерыцы, утварае частку дзяржаўнай мяжы ЗША і Канады, паміж штатам Мэн і правінцыяй Нью-Брансуік. left|thumb|Вадаспад Гранд-Фолз Даўжыня ракі 724 км. Плошча вадазбору прыкладна 55 000 (55 400) км², крыху больш за палову прыпадае на Нью-Брансуік. Другая (пасля Саскуэханы) па даўжыні сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі.

Сент-Джон пачынаецца ў Белых гарах (сістэма Апалачаў). Упадае ў заліў Фандзі. У вусці ракі маецца рэверсіўны вадаспад вышынёй 5 метраў, які змяняе кірунак цячэння у час высокіх прыліваў. Сярэдні расход вады складае 1130 м³/с. Разводдзе адбываецца ў красавіку—маі.

Рака суднаходная ад горада Фрэдэрыктан. У вусці — порт Сент-Джон.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі ЗША Катэгорыя:Рэкі Канады Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Геаграфія Мэна Катэгорыя:Нью-Брансуік