Мост імя Баўмана — аўтамабільны мост праз раку Віцьба. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Віцебска, злучае вуліцу Савецкую і вуліцу Баўмана. Мост пабудаваны ў 1956 годзе, названы ў гонар рэвалюцыянера М. Э. Баўмана. Мост імя Баўмана выкананы з жалезабетону і мае арачную канструкцыю з пралётам 46 м. Да Вялікай Айчыннай вайны на месцы моста Баўмана знаходзіўся мост, пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стст. У 2005-2006 гадах мост быў рэканструяваны.
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1
Спасылкі
Катэгорыя:Масты Віцебска
Катэгорыя:З’явіліся ў 1956 годзе Катэгорыя:1956 год у Віцебску Катэгорыя:Масты цераз Віцьбу