Павел Яўсеенка (нар. , ) — беларускі футбаліст (правы абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай школы «Алімпія», гуляў за шэраг беларускіх клубаў, пераважна ў Першай лізе. У 2006 годзе стаў найлепшым бамбардзірам клуба «Мінск», які па выніках сезона атрымаў месца ў Вышэйшай лізе.
У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», які пакінуў Вышэйшую лігу, але па выніках сезона 2010 вярнуўся ў вышэйшы дывізіён. Спачатку быў асноўным правым абаронцам, але потым саступіў гэта месца Сяргею Мацвейчыку і ў сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.
У студзені 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе замацаваўся ў аснове на пазіцыі правага абаронцы. Верасень і кастрычнік 2013 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове.
Па выніках сезона 2013 «Славія» пакінула Вышэйшую лігу, і ў сакавіку 2014 Яўсеенка перайшоў у першалігавы «Граніт». Спачатку толькі выхадзіў на замену, але пазней замацаваўся ў аснове і дапамог клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе 2014. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам». У сезоне 2015 заставаўся асноўным правым абаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе.
У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў «Граніт» і неўзабаве падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда», дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на наступны сезон, аднак у студзені 2017 года прыняў прапанову ўвайсці ў трэнерскі штаб салігорскага «Шахцёра».
Трэнерская кар’ера З пачатку 2017 года стаў дапамагаць у «Шахцёры» Алегу Кубараву, разам з якім працаваў у жодзінскім «Тарпеда» і «Гомелі». У ліпені 2017 года разам з усім трэнерскім штабам «Шахцёра» быў адпраўлены ў адстаўку. Неўзабаве стаў памочнікам Кубарава ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У канцы 2018 года ўслед за Кубаравым пакінуў жодзінскі клуб.
З 2019 года быў памочнікам Кубарава ў латвійскай «Елгаве», у жніўні 2020 года разам з ім пакінуў клуб.
У кастрычніку 2021 года часова ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі замест выбылых з-за хваробы трэнераў, а неўзабаве стаў трэнерам у жаночай зборнай Беларусі. У сакавіку 2022 года зноў апынуўся ў трэнерскім штабе мужчынскай зборнай. У верасні 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса. У пачатку 2024 года стаў таксама галоўным трэнерам каманды АБФФ U-17, якая далучылася да Першай лігі чэмпіянату Беларусі.
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2006, 2010, 2014
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 1999 Д1 Маладзечна 24 3 2000 Д3 РШВСМ-Алімпія 21 3 2001 Д2 Камунальнік 8 2 2002 Д2 Камунальнік 28 5 2003 Д2 Камунальнік 28 4 2004 Д2 Граніт 30 11 2005 Д2 Хімік 27 4 2006 Д2 Мінск 26 6 2007 Д1 Мінск 18 0 2008 (1) Д1 Савіт 5 0 2008 (2) Д1 Тарпеда (Жодзіна) 14 0 2009 Д1 Тарпеда (Жодзіна) 26 1 2010 Д2 Гомель 29 1 2011 Д1 Гомель 31 0 2012 Д1 Гомель 6 0 2013 Д1 Славія 22 1 2014 Д2 Граніт 25 2 2015 Д1 Граніт 20 0 2016 (1) Д1 Граніт 13 0 2016 (2) Д2 Тарпеда (Мінск) 13 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК Камунальнік Слонім Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі