Уладзімір Бушма (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Крумкачы».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім аматарскім клубе СКАФ, з 2002 года ў складзе жодзінскага «Тарпеда». Пачынаючы з 2004 года гуляў за асноўную каманду, хутка стаў асноўным брамнікам «Тарпеда». Сезон 2008 прапусціў з-за траўмы.

У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама быў асноўным брамнікам.

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам». Быў першым брамнікам мінскага клуба, выдатнай гульнёй у серыі пенальці дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 2013, а пазней прайсці ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Мінска» і заставаўся ім увесь сезон 2014. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

Пасля расставання з «Мінскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў, з якім Бушма працаваў у «Тарпеда» і «Гомелі», але кантракт так і не быў заключаны. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком салігорскага «Шахцёра». У складзе гарнякоў стаў змагацца за месца ў аснове з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Каценкам, у выніку здолеў забяспечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам». 29 красавіка 2016 года, захаваўшы браму ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клуб «сухіх» брамнікаў. У сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам». У першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Аднавіўся ад траўмы ў кастрычніку таго ж года, але на полі перастаў з’яўляцца.

У лістападзе 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Бушмы ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». У першай палове сезона 2018 чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазней замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У сезоне 2022 стаў саступаць месца на полі Дзмітрыю Дудару. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб.

У лістападзе 2022 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна» напярэдадні стыкавых матчаў за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала». У сакавіку 2023 года стала вядома, што Бушма застанецца ў «Макслайне» на сезон 2023, аднак у выніку не быў зарэгістраваны і неўзабаве перабраўся ў «Крумкачы».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B. У сакавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў».

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2015, 2017 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2007, 2009, 2011, 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 Д3 СКАФ 23 −30 2002 дубль Тарпеда 16 −16 2003 дубль Тарпеда 24 −6 2004 Д1 Тарпеда 1 −0 2005 Д1 Тарпеда 3 −4 2006 Д1 Тарпеда 11 −15 2007 Д1 Тарпеда 24 −16 2008 Д1 Тарпеда 3 −1 2009 Д1 Тарпеда 24 −18 2010 Д1 Тарпеда 22 −35 2011 Д1 Гомель 29 −18 2012 Д1 Гомель 24 −17 2013 Д1 Мінск 21 −26 2014 Д1 Мінск 31 −34 2015 Д1 Шахцёр 18 −18 2016 Д1 Шахцёр 29 −19 2017 Д1 Шахцёр 15 −17 2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ 19 −13 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 23 −29 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 16 −14 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 −39 2022 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 4 −9 2023 Д3 Крумкачы 24 −32

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК СКАФ Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі