Дзмітрый Платонаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Брат-блізнюк Дзмітрыя, Павел, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Упершыню заявіў аб сабе ў 2005 годзе, гуляючы за «Зорку-БДУ». Потым два сезоны гуляў за барысаўскі БАТЭ, у шэрагах якога двойчы стаў чэмпіёнам краіны. Не праходзячы ў асноўны склад барысаўскага клуба, пайшоў у арэнду ў «Граніт», потым гуляў за «Шахцёр». У пачатку 2010 года перайшоў у «Гомель». У сезоне 2010 у Першай лізе забіў за «Гомель» 25 мячоў, і клуб вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У другой палове сезона 2011 не гуляў па прычыне траўмы.
У студзені 2013 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ». Пачаў сезон іграком асновы, але ў красавіку атрымаў траўму і выбыў на месяц. Адразу пасля вяртання, 12 мая 2013 года, адзначыўся хет-трыкам у вароты мазырскай «Славіі». У чэрвені 2013 года атрымаў чарговую траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, а потым звычайна ўзмацняў жодзінцаў пасля выхаду на замену. У канцы сезона стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі цэнтральнага нападніка. Усяго за сезон 2014 забіў 6 галоў, з іх 4 — пасля выхаду на замену.
У лютым 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам. У сезоне 2015 здолеў з 7 галамі стаць найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце. Па заканчэнні тэрміну кантракта ў лютым 2016 года пакінуў Жодзіна.
У сакавіку 2016 года перайшоў у юрмальскі «Спартак». Дапамог «Спартаку» стаць чэмпіёнам Латвіі, а сам з 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату 2016.
У студзені 2018 года стаў іграком іншага латвійскага клуба — РФШ. Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў звычайна заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2018 года стала вядома, што латвійскі клуб не стане падаўжаць кантракт з нападнікам на наступны сезон.
У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», але не падышоў і вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2006, 2007 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Латвіі: 2018
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2003 дубль Зорка-БДУ 9 1 2004 дубль Зорка-БДУ 10 1 2005 Д1 Зорка-БДУ 23 7 2006 Д1 БАТЭ 18 2 2007 Д1 БАТЭ 19 1 2008 Д1 Граніт 23 3 2009 Д1 Шахцёр 24 3 2010 Д2 Гомель 28 25 2011 Д1 Гомель 8 2 2012 Д1 Гомель 28 8 2013 Д1 Тарпеда-БелАЗ 10 3 2014 Д1 Тарпеда-БелАЗ 19 6 2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ 24 7 2016 Д1 Спартак 21 12 2017 Д1 Спартак 16 4 2018 Д1 РФШ 12 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа