Ігар Міхайлавіч Мальцаў (нар. , Першамайскі, Лідскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
Клубная Доўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА, з 2005 года быў іграком асноўнага складу.
У 2010 годзе апынуўся ў «Гомелі», дзе стаў асноўным абаронцам. У сезоне 2011 страціў месца ў аснове і ў ліпені 2011 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне».
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Белшынай», але ў жніўні таго ж года перайшоў у «Гарадзею»Игорь Мальцев и Владимир Шаков пополнили ряды «Городеи», Сергей Филиппов покинул эту команду. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы. У Першай лізе 2014 стаў адзіным палявым іграком, які правёў ад пачатку да канца ўсе матчы.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»Ярославский заключил контракт с «Городеей», еще три футболиста продлили соглашения. Па выніках сезону 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб"Городею" покинуло восемь футболистов.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў неўзабаве падпісаў кантрактМальцев, Кунцевич и Сулим стали игроками "Славии". Стаў асноўным левым абаронцам мазырскага клуба. Па заканчэнні сезону 2016 стала вядома, што Мальцаў пакідае «Славію» і завяршае кар’еруПрофессор продолжит.
Міжнародная Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2008 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2005, 2008, 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск