EMI () — брытанская медыягрупа (EMI Group), адна з найбуйнейшых гуказапісных кампаній свету (уваходзіць у «Вялікую чацвёрку»). Штаб-кватэра размяшчаецца ў Лондане.

EMI была заснавана ў сакавіку 1931 года ў выніку зліцця двух гуказапісных лэйблаў — брытанскіх Columbia і Gramophone. У 1957 годзе EMI набылі амерыканскі лэйбл Capitol Records, атрымаўшы, такім чынам, ліцэнзаванне на выпуск амерыканскай музыкі (даўнія кантракты з RCA Victor і Columbia Records былі спынены). EMI таксама належала мноства лэйблаў у краінах Брытанскай Садружнасці, а таксама Індыі, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У 1990-я гг. EMI набылі лэйбл Virgin Records. Самі EMI маюць таксама свой ўласны лэйбл EMI Records, у які ўваходзіць мноства малых лэйблаў (Parlophone, Real World, спецыялізаваныя лэйблы тыпу EMI Classics). Больш паловы брытанскіх выканаўцаў поп-музыкі выпускаліся на EMI.

EMI у наш час трэцяя па велічыні гуказапісная кампанія ў свеце пасля Universal Music Group і Sony Music Entertainment; EMI прадаюць сваю прадукцыю ў 50 краінах. Кампаніі належаць правы на больш за 1 млн кампазіцый. Па даных Hoover’s, у 2005 годзе выручка кампаніі зменшылася на 5,7 % да $3,65 млрд, прыбытак зменшыўся на 181 % да 105 млн.

Вядомыя выканаўцы, якія запісваліся на лэйбле 30 Seconds to Mars Джордж Майкл Робі Уільямс Basic Element Beach Boys Beastie Boys The Beatles Bent Blur Celebrate The Nun Charles Aznavour Coldplay David Bowie Deep Purple Depeche Mode Duran Duran Eloy Erasure Gorillaz Gabin Iron Maiden Jan Vayne Katy Perry Keith Urban Kraftwerk LaFee Lloyd Banks Maksim Mrvica Marie Fredriksson Moby Megadeth Paradise Lost Pet Shop Boys Per Gessle Pink Floyd Queen Radiohead Red Hot Chili Peppers Roxette Sebastian Bach Sex Pistols Scorpions Talk Talk The News Tony Yayo Yellowcard Evanescence

Спасылкі EMI Group (Parent company) EMI Music (UK) EMI Sessions Official Australian Site History of EMI EMI Music Publishing EMI Archive Fight With EMI

Катэгорыя:Медыякампаніі Катэгорыя:Лэйблы гуказапісу Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кампаніі, якія раней мелі лістынг акцый на Лонданскай біржы Катэгорыя:EMI