Аб’ём — колькасная характарыстыка прасторы, якуе займае цела або рэчыва. Аб’ём цела або ёмістасць сасуду вызначаецца яго формай і лінейнымі памерамі. З паняццем аб’ёму цесна звязана паняцце ёмістасць, гэта значыць аб’ём унутранай прасторы сасуду, пакавальнай скрыні і г. д. Словам ёмістасць пазначаюць таксама сасуды.
Адзінка аб’ёму ў СІ — кубічны метр — адносіцца не да асноўных, а да вытворных ад даўжыні, бо можа быць прадстаўлена як даўжыня (метр) у трэцяй ступені. Адзін кубічны метр гэта аб’ём куба, кожны з кантаў якога мае даўжыню ў адзін метр. З дапамогай прыставак могуць быць утвораны кратныя і дзельныя велічыні, такія як кубічны сантыметр (адна мільённая кубічнага метра). Для кубічнага дэцыметра часта ўжываецца альтэрнатыўная назва — літр. Адзін літр складаецца з тысячы мілілітраў (кубічных сантыметраў). Па-за сістэмай СІ ўжываюцца такія адзінкі аб’ёму як напрыклад галон і барэль. У кулінарыі часта выкарыстоўваюцца спецыфічныя адзінкі аб’ёму, такія як чайная лыжка, сталовая лыжка і шклянка.
Слова «аб’ём» таксама ўжываюць у пераносным значэнні для пазначэння агульнай колькасці або бягучай велічыні. Напрыклад, «аб’ём попыту», «аб’ём памяці», «аб’ём працы».
У выяўленчым мастацтве аб’ёмам завецца ілюзорная перадача прасторавых характарыстак адлюстраванага прадмета мастацкімі метадамі.
Вылічэнне аб’ёму
Матэматычна У агульным выпадку матэматычна аб’ём цела вылічаецца па наступнай інтэгральнай формуле: , дзе — характарыстычная функцыя геаметрычнай вобраза цела.
Для шэрагу целаў з простай формай зручнейшым з’яўляецца выкарыстанне адмысловых формул. Напрыклад, аб’ём куба з даўжынёй боку, роўнай a, роўны .
Праз шчыльнасць Аб’ём знаходзіцца па формуле:
Меры аб’ёму вадкасці 1 л = 1,76 пінты = 0,22 галона.
Англійскія пазасістэмныя 1 пінта = 0,57 л 1 галон = 8 пінтам = 4,54 л
Антычныя пазасістэмныя катыла = 0,275 л
Старажытнаяўрэйскія эйфа = 24 883 см³ омер = 1/10 эйфы
Расійскія пазасістэмныя Мера = 4,? вядра Вядро = 12,3 л Штоф = 1,54 л Кварта = 1,23 л Бутэлька 0,77 л Чарка = 0,123 л Чарачка (касушка) = паўчарачкі = 0,0615 л
Меры сыпкіх рэчываў
Англійскія пазасістэмныя 1 бушаль = 36,36872 літраў = 8 галонаў.
Расійскія пазасістэмныя Паўасьміна = 26,238 л Гарнец = 3,2798 л
Прылады вымярэння
Для вымярэння і пераносу пэўнага аб’ёма рэчываў існуюць адмысловыя прыборы. Некаторыя з іх адмяраюць сталы аб’ём, а іншыя маюць шкалу і могуць адмяраць розны аб’ём рэчыва.
Пераносяць пераменны аб’ём: Бюрэтка Мензурка Шпрыц
Пераносяць сталы аб’ём: Піпетка
Змяшчаюць сталы аб’ём: Мерная колба
Гл. таксама Мера Жардана
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Фізічныя велічыні