Тромбаліты́чная тэрапі́я (тромбалі́зіс) — від фармакалагічнай тэрапіі, накіраваны на аднаўленне крыватоку ў сасудзе за кошт лізісу тромба.
Прынцып дзеяння Актывацыя фібрыналітычнай актыўнасці крыві за кошт трансфармацыі плазмінагена ў яго актыўную форму — плазмін. У адрозненне ад гепарыну, які толькі запавольвае фарміраванне тромбалітычных мас, дадзеная тэрапія спрыяе іх (тромбаў) разбурэнню і аднаўленню крыватоку па закаркаваным сасудзе. Тромбалітычная тэрапія найбольш эфектыўна ў першыя 72 гадзіны ад утварэння тромба.
Гісторыя 1976 лічыцца годам нараджэння тромбалітычнай тэрапіі, калі ўпершыню быў апублікаваны артыкул Я. І. Чазава аб унутрыкаранарным лізісе тромба пры дапамозе стрэптазы. Пазней, у 1979 годзе, гэтыя звесткі пацвердзіў K. P. Rentrop.
Тромбалітычныя агенты (рэчывы) Да цяперашняга часу вядомыя наступныя агенты: Стрэптакіназа Альтэплаза Уракіназа Тэнэктэплаза
Вобласці ўжывання Востры каранарны сіндром (інфаркт міякарда) з пад’ёмам сегмента ST на ЭКГ Ішэмічны інсульт Тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі Трамбоз глыбокіх вен ніжніх канечнасцей
Катэгорыя:Кардыялогія