Сяргей Чэрнік (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).
Клубная кар’ера З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», упершыню згуляў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2010.
У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам «Нёмана». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым іграком каманды ў сезоне.
У лютым 2013 быў на праглядзе ў клубе расійскай Прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Гродна. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.
1 студзеня 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭФутбол. Сергей Черник перешел в БАТЭ. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан і захаваў месца ў аснове да канца сезона, нягледзячы на шэраг няўдалых матчаў. Выдатна пачаў сезон 2015, калі не прапускаў на працягу першых 10 матчаў чэмпіянату. З улікам папярэдняга сезона, «сухая» серыя Чэрніка склала агулам 1072 хвіліны, што стала новым рэкордам чэмпіянату Беларусі«Сухая» серия Сергея Черника оборвалась после 1072 минуты, но, тем не менее, стала рекордной.
28 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам Лігі 1 «Нансі»«Нанси» объявил о подписании контракта с Сергеем Черником. У складзе «Нансі» не здолеў стаць першым нумарам, звычайна чаргаваўся ў браме з Гі Н’Ды Асембэ, часам прыцягваўся да матчаў другой каманды. Па выніках сезона 2016/17 «Нансі» страціў месца ў Лізе, аднак Чэрнік працягнуў абараняць колеры клуба ў Лізе 2. У маі 2019 года стала вядома, што беларускі брамнік па заканчэнні кантракта пакідае «Нансі»Футбол. "Нанси", вероятно, не будет продлевать контракт с Сергеем Черником .
У чэрвені 2019 года трэніраваўся з «Іслаччу»Источник: Черник поддерживает форму с "Ислочью", а ў ліпені зноў стаў іграком БАТЭОфициально: БАТЭ сообщил о подписании контракта с Сергеем Черником. У складзе барысаўчан чаргаваўся на полі з Антонам Чычканам.
У студзені 2020 года перайшоў у паўладарскі «Іртыш»"Иртыш" подтвердил переход Черника. Згуляў за каманду ў двух матчах, а ў маі 2020 года «Іртыш» абвясціў аб закрыцці клуба«Иртыш» объявил о закрытии клуба. Зимой туда перешел Черник, у выніку брамнік застаўся без каманды. У верасні 2020 года далучыўся да «Гарадзеі»Сергей Черник стал футболистом "Городеи".
У снежні 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Черник подписал двухлетний контракт с "Шахтером". У сезоне 2021 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара і нярэдка падмяняў яго на полі, а ў 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў складзе, чаргуючыся з Максімам Плотнікавым. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2024 года.
Міжнародная кар’ера У маі 2011 года галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборнуюВратарь гродненского «Немана» Сергей Черник вызван в национальную сборную Беларуси , але тады ён так і не з’явіўся на полі. Пазней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у галоўнай камандзе 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2015, 2016, 2021, 2023 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы2005 дубль Нёман 2 −2 2006 дубль Нёман 11 −7 2007 дубль Нёман 16 −13 2008 дубль Нёман 24 −19 2009 дубль Нёман 18 −20 2010 Д1 Нёман 15 −16 2011 Д1 Нёман 23 −30 2012 Д1 Нёман 29 −32 2013 Д1 Нёман 31 −29 2014 Д1 БАТЭ 29 −18 2015 Д1 БАТЭ 24 −10 2016 (1) Д1 БАТЭ 12 −14 2016/17 Д1 Нансі 17 −21 2017/18 Д2 Нансі 9 −11 2018/19 Д2 Нансі 18 −22 2019 (2) Д1 БАТЭ 7 −10 2020 (1) Д1 Іртыш 2 −2 2020 (2) Д1 Гарадзея 5 −5 2021 Д1 Шахцёр 9 −4 2022 Д1 Шахцёр 18 −7
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Нансі Катэгорыя:Ігракі ФК Іртыш Паўладар Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск