Ігар Ясінскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, але ў большасці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 года быў аддадзены ў гадавую арэнду гродзенскаму «Нёману», дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 года пакінуў сталічны клуб.
Першую палову сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года падпісаў з «Нёманам» кантракт на 1,5 гады. У другой палове 2013 года на полі не з’яўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дубліруючы склад гродзенцаў. Першую палову 2014 года прапусціў з-за чарговай траўмы, а з чэрвеня 2014 года пачаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.
У снежні 2014 года стала вядома, што Ігар пакіне гродзенскі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча. У студзені 2015 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», дзе стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Мікашэвічы.
Пасля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клубах, як «Слуцк», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сезон 2016 у выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтана». Спачатку гуляў у аснове наваполацкага клуба, але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан» і неўзабаве далучыўся да «Белшыны», дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак не здолеў выратаваць бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.
У пачатку 2017 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з «Каўна Жальгірысам». У лютым 2018 года вярнуўся ў Беларусь, пасля прагляду стаўшы іграком «Слуцка». У слуцкай камандзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, часцей выходзячы на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк».
У пачатку 2019 года трэніраваўся з жыткавіцкім ЮАС, аднак у красавіку, пакінуўшы каманду, стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў яе капітанам, у сезоне 2020 дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з клубам. У першай палове 2021 года заставаўся адным з асноўных ігракоў рэчычан у Вышэйшай лізе.
У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб, пасля чаго некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», а ў лютым стаў іграком рагачоўскага «Макслайна». Па выніках сезона 2022 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны.
У студзені 2023 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў студзені 2024 года.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 Д1 Дынама 1 0 2008 Д1 Дынама 1 0 2009 Д1 Дынама 3 0 2010 (1) дубль Дынама 10 0 2010 (2) Д1 Дняпро 1 0 2011 Д1 Дынама 1 0 2012 Д1 Нёман 25 0 2013 (2) дубль Нёман 6 0 2014 Д1 Нёман 14 0 2015 Д1 Граніт 13 0 2016 (1) Д1 Нафтан 3 0 2016 (2) Д1 Белшына 13 2 2017 Д1 Каўна Жальгірыс 26 0 2018 Д1 Слуцк 19 0 2019 Д2 Спадарожнік 24 1 2020 Д2 Спадарожнік 24 0 2021 (1) Д1 Спадарожнік 14 1 2021 (2) Д2 Дняпро 17 0 2022 Д2 Макслайн 16 0 2023 Д2 Паперпрам 26 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель