Андрэй Лясюк (нар. , ) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Пінску, гуляў потым за розныя клубы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпра», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2009.
«Нёман» У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Пачынаў сезон 2012 на лаўцы запасных, але пазней стаў асноўным нападнікам «Нёмана», выцесніўшы Ігара Крывабока. Асабліва выдатна праявіў сябе ў канцы сезона 2012, калі забіў 5 галоў у 5 апошніх матчах, што дазволіла «Нёману» заняць выніковае пятае месца.
У студзені 2013 года заключыў новы кантракт з «Нёманам». Сезон 2013 распачынаў асноўным нападнікам, але ў маі быў выцеснены Мілашам Лачным. Пасля таго як Лачны ў ліпені 2013 года пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лістападзе 2013 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны.
«Хваля» У сакавіку 2014 года, аправіўшыся ад траўмы, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю». 1 красавіка 2014 года заключыў пагадненне з пінчукамі. У складзе «Хвалі» стаў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ўзначаліць спіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені 2014 года адправіўся на прагляд ва ўзбекскі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клубу. Пасля вяртання ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю».
«Гарадзея» У канцы ліпеня 2014 года перайшоў у «Гарадзею». Стаў асноўным іграком «цукровых», за паўсезона згуляў у 10 матчаў і забіў 4 гола, але клуб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасні і кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй». Па выніках сезона 2015 дапамог «Гарадзеі» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб.
Літва У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракта. У выніку ў першай палове 2016 года Андрэй заставаўся без клуба, а ў жніўні стаў іграком «Каўна Жальгірыса».
Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каўнаскі клуб. У лютым 2017 года знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт, аднак іграком пінскага клуба не стаў. У выніку, сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс».
«Ліда» і «Белшына» У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды». Замацаваўся як ігрок асновы лідчан, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб.
У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком бабруйскай «Белшыны». Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.
У сакавіку 2020 года зноў падпісаў кантракт з «Лідай». Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
«Стэнлес» У сакавіку 2021 года стаў іграком пінскага «Стэнлеса», дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.
У жніўні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Стэнлеса». Пакінуў клуб у лютым 2024 года.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2001 Д1 Дынама 2 0 2002 Д1 Дынама 5 1 2003 Д1 Дынама 25 3 2004 (1) Д1 Дынама 0 0 2004 (2) Д3 Пінск-900 13 18 2005 Д1 Нёман 22 4 2006 (1) Д2 Хваля 8 6 2006 (2) Д2 Мінск 14 4 2007 (1) Д1 Мінск 6 2 2007 (2) Д1 Дняпро 5 2 2008 Д1 Дняпро 17 3 2009 Д1 Дняпро 20 8 2010 Д1 Дняпро 8 4 2011 (1) Д1 Гомель 11 0 2011 (2) Д1 Дняпро 12 3 2012 Д1 Нёман 23 8 2013 Д1 Нёман 20 1 2014 (1) Д2 Хваля 12 8 2014 (2) Д2 Гарадзея 10 4 2015 Д2 Гарадзея 25 9 2016 (2) Д1 Каўна Жальгірыс 9 0 2017 Д2 Нявежыс 27 9 2018 Д2 Ліда 26 8 2019 Д2 Белшына 25 12 2020 Д2 Ліда 19 5 2021 Д3 Стэнлес 14 11
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Нявежыс Кедайней Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Стэнлес Пінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Стэнлес Пінск