Піпін Італьянскі () імя пры нараджэнні — Карламан; ( — , Мілан) — кароль Італіі з дынастыі Каралінгаў, кіраваў з 781 года. Сын Карла Вялікага і Хільдэгарды Вінцгау.
15 красавіка 781 года атрымаў ад бацькі Італьянскае каралеўства і новае імя — Піпін, у гонар свайго дзеда.
У 791 годзе Піпін здзейсніў удалы паход супраць князя Беневенцкага Грымаальда III на поўдзень Італіі, падвергшы частку тэрыторыі герцагства спусташэнню. Пазней да Франкскай дзяржавы была далучана Істрыя.
Паход паўтарыўся ў 793 годзе, але быў прыпынены з-за голаду і падзяжу коней.
У 796 годзе Піпін быў накіраваны бацькам супраць авараў. Падышоўшы да Дуная, ён стаў там лагерам; авары, бачачы такую велізарную армію, забілі свайго кагана і з новымі правадырамі паўсталі перад Піпінам, прапануючы яму зямлю і ўладу. Але Піпін рушыў далей на ўсход, разбурыў Рынг (умацаваны лагер, «сталіцу» авараў) і авалодаў вялікай здабычай.
Памёр у Мілане 8 ліпеня 810 года.
Літаратура Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В. В. Эрлихман. — Т. 2.
Спасылкі
Катэгорыя:Каралінгі Катэгорыя:Каралі італьянскія Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы VIII стагоддзя Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы IX стагоддзя