Сэ Хэ (; V стагоддзе) — кітайскі мастак-партрэтыст і тэарэтык жывапісу V стагоддзя. Заснавальнік тэарэтычнай эстэтыкі кітайскага жывапісу.

Ніводнага жывапіснага твора Сэ Хэ не захавалася, і сёння немагчыма ўявіць у якой манеры ён працаваў. У гісторыі кітайскага мастацтва ён праславіўся не сваім жывапісам, а невялікім тэарэтычным трактатам.

У эстэтычнай тэорыі кітайскай жывапісу, багатай крыніцамі трактат Сэ Хэ «Нататкі аб катэгорыях старадаўняга жывапісу» («Гухуа піньлу»), з’яўляецца адной з першых прац, якая шмат у чым вызначыла формы далейшага развіцця мастацкай крытыкі.

У трактаце былі сфармуляваны 6 законаў жывапісу (люфа), якія вызначылі кірунак усяго наступнага развіцця эстэтыкі кітайскага жывапісу, якая ў той ці іншай форме развівала і каментавала гэтыя шэсць законаў. У кітайскую навуку аб жывапісе былі ўведзены асноўныя эстэтычныя катэгорыі, якімі карысталіся ўсе далейшыя тэарэтыкі мастацтва:

пінь — клас або катэгорыя; фа — закон, прынцып; цыюнь — адухоўлены рытм; шэндун — жывы рух; гуфа — структурны метад карыстання пэндзлем; ін’усесян — адпаведнасць малюнка аб’екта; цзін’інвэйчжы — размяшчэнне частак скрутка; суйлэйфуцай — адпаведнасць колеру роду рэчаў; чуаньімосэ — прытрымліванне традыцыі, капіраванне ўзораў.

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Кітая