Богінская ГЭС, ГЭС «Шлях да камунізму» — малая гідраэлектрастанцыя ў Беларусі, у вёсцы Хвасты на рацэ Дрысвята ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Размешчана на рацэ Дрысвята паміж азёрамі Доўгае і Верхняе. Была закансерваваная, адноўлена ў 1995 годзе з вызначанай магутнасцю 400 кВт. Работы па аднаўленні выконваліся ТАА «Белэнергарэмналадка». Пазней реканструявана з усталяваннем 2-х новых агрэгатаў магутнасцю па 300 кВт кажны, вызначаная магутнасць у 2013 годзе павялічылася да 958 кВт. Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі — 1,4 млн кВт*гадзін.

Літаратура Афіцыйная старонка НВТАА «Малая энергетыка»

Спасылкі Богинская ГЭС готовится к реконструкции // Газета «Вицебскі рабочы» «Богинскую» гидроэлектростанцию реконструируют в этом году // Артыкул на партале Braslaw.by

Катэгорыя:Басейн Дрысвяты Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Браслаўскага раёна Катэгорыя:Хвасты