Кірыл Прамудраў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.

У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.

У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.

29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама». У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама». У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст, а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама» і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2023 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды і ў гэтай якасці дапамог ёй заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з жодзінцамі.

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2020, 2023 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2018, 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2018, 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Дынама (Брэст) 29 2 2011 Д1 Дынама (Брэст) 15 0 2012 Д1 Брэст 21 1 2013 Д1 Дынама (Брэст) 30 5 2014 Д1 Дынама (Брэст) 29 3 2015 (1) Д1 Дынама (Брэст) 14 6 2015 (2) Д1 Дынама (Мінск) 8 1 2016 Д1 Дынама (Мінск) 28 4 2017 (1) Д1 Дынама (Мінск) 8 0 2017 (2) Д1 Дынама (Брэст) 14 0 2018 (1) Д1 Дынама (Брэст) 10 0 2018 (2) Д1 Прамень 13 0 2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ 20 1 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 21 6 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 24 3 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 17 1 2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ