Кай Манэ Бёр’е Сігбан, таксама Зігбан (, , Лунд, Швецыя — , Ангельхальм, Швецыя) — шведскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1981 годзе «за ўклад у развіццё электроннай спектраскапіі высокага дазволу» (палова прэмія). Другую палову прэміі атрымалі Нікалас Бломберген і Артур Шаўлаў «за ўклад у развіццё лазернай спектраскапіі».
Біяграфія Кай Сігбан нарадзіўся ў сям’і будучага Нобелеўскага лаўрэата (1924) Карла Манэ Сігбана. Скончыў гімназію ва Упсале. З 1936 па 1942 год вывучаў ва Упсальскім універсітэце фізіку, матэматыку і хімію. У 1944 годзе абараніў дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце. З 1942 па 1951 год працаваў у Нобелеўскім інстытуце фізікі. У 1951 годзе стаў прафесарам фізікі ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце ў Стакгольме. У 1954 годзе перайшоў на кафедру ва універсітэце Упсалы, якой раней, да 1937 годзе загадваў яго бацька.
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі, атамнай і малекулярнай фізіцы, фізічнай хіміі.
Распрацаваў метад электроннай спектраскапіі для хімічнага аналізу (1951).
Сканструяваў рэнтгенаэлектронны спектрометр і ажыццявіў монахраматызацыю рэнтгенаўскага выпрамянення ў рэнтгенаўскай фотаэлектроннай спектраскапіі.
З’яўляўся членам многіх навуковых супольнасцяў, сярод іншых Каралеўскай швецкай акадэміі навук. Быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза чыстай і прыкладной фізікі (ІЮПАП). Ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Літаратура
Спасылкі
Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Фізікі Швецыі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта