Францішак Геранім Малеўскі (; , Вільня — , Санкт-Пецярбург) — журналіст, публіцыст, мемуарыст; сябра Таварыства філаматаў, знаўца заходнееўрапейскай літаратуры і прававых помнікаў Вялікага Княства Літоўскага. Сябар Адама Міцкевіча і Аляксандра Пушкіна
Біяграфія Згодна метрычнага запісу віленскага касцёла Святых Янаў, нарадзіўся года ў Вільні. Сын рэктара Віленскага ўніверсітэта Сымона Малеўскага. Ужо ў маладым узросце дасканала авалодаў многімі еўрапейскімі мовамі — французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай, лацінскай і польскай.
Віленскі ўніверсітэт У 1815 годзе скончыў Віленскую гімназію і паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. 4 лістапада 1817 года з ініцыятывы Адама Міцкевіча быў прыняты ў Таварыства філаматаўМалеўскі Францішак Геранім // , дзе становіцца сурэдактарам «Філямацкіх статутаў» і аўтар праектаў рэформ таварыства. З 7 верасня 1818 года — генеральны сакратар таварыства.
Быў членам Таварыства сяброў, у якім арганізаваў Статыстычны камітэт па збору геаграфічных і этнаграфічных матэрыялаў акругі Віленскага ўніверсітэта, для якога разам з Міхалам Рукевічам падрыхтаваў інструкцыю «Геаграфічнае апісанне, альбо інструкцыя ў збіранні звестак для вывучэння парафій», што ўтрымлівала праграму па вывучэнні літоўскага краю, яго прыроды, геаграфіі, складу насельніцтва, мовы розных станаў грамадства і чужаземных на яе ўплываў. За нелегальнае распаўсюджванне брашуры яе тыраж быў цалкам канфіскаваны царскімі ўладамі.
Удзельнічаў у стварэнні Таварыства філарэтаў, для якога распрацаваў статут і неўзабаве быў абраны віцэ-прэзідэнтам арганізацыі. Таксама спрабаваў стварыць Саюз літоўскай моладзі і Саюз маладых адвакатаў.
У жніўні 1821 года пры падтрымцы графа Адама Храптовіча заснаваў у Шчорсах школу з ланкастэрскай сістэмай навучання, якую пазней спрабаваў пашырыць на ўсе літоўскія губерні. Заклікаў пераймаць досвед шчорсаўскай школы на старонках віленскага друку.
Па заканчэнні Віленскага ўніверсітэта пакінуты для падрыхтоўкі на званне прафесара. Дзеля гэтага яго накіроўваюць за мяжу, дзе ён з лістапада 1821 па сакавік 1822 знаходзіўся ў Варшаве, пасля выехаў у Берлін, дзе слухаў лекцыі вядомых нямецкіх вучоных. У 1822 годзе наведаў Вену, Лейпцыг, Дрэздэн і Прагу.
Арышт У сувязі з працэсам над філарэтамі 20 снежня 1823 года быў арыштаваны ў Берліне па патрабаванні вялікага князя Канстанціна. 1 лютага 1824 года выданы расійскім уладам і дастаўлены спачатку ў Варшаву, дзе яго дапытвае сам вялікі князь. Міжвольна становіцца прычынай раскрыцця Таварыства філаматаў. У красавіку 1824 года прывезены ў Вільню. Тагачасныя падзеі апісвае ў сваім «Турэмным дзённіку». 14 жніўня 1824 года прыгавораны да дэпартацыі ў глыб Расіі. Выехаў з Вільні 25 кастрычніка 1824 года; па дарозе сустрэўся з Адамам Міцкевічам і разам з ім паехаў спачатку ў Санкт-Пецярбург, у Міністэрства асветы, а пасля ў Адэсу, дзе яго было даручана выкарыстаць як выкладчыка тамтэйшай гімназіі. 19 верасня 1825 быў накіраваны ў Маскву, дзе яго разам з Адамам Міцкевічам залічылі на службу ў канцылярыю маскоўскага генерал-губернатара князя Д. В. Галіцына. У 1827 годзе яны разам спрабавалі арганізаваць выданне часопіса «Iris», але не атрымалі згоды ўладаў. У снежні 1827 Францішак Малеўскі перабраўся ў Санкт-Пецярбург.
Санкт-Пецярбург З 1829 года працаваў пры 3-м дэпартаменце Сената ў аддзяленні Метрыкі ВКЛ; з чэрвеня 1834 года метрыкант; пазней стаў дырэктарам аддзела Метрыкі ВКЛ і тайным саветнікам. У 1830 годзе разам з былым настаўнікам Віленскага ўніверсітэта Ігнатам Даніловічам і Аляксандрам Каравіцкім працаваў над кадыфікацыяй права для губерняў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Сабраныя Малеўскім, Даніловічам і Каравіцкім матэрыялы ўвайшлі ў «Полное собрание законов Российской империи» ў 45 тамох, выдадзенае ў 1830 годзе, а таксама ў «Свод законов Российской империи» ў 15 тамох (1832—1839). Па заканчэнні працы Францішак Малеўскі быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны і атрымаў прэмію 10 тысяч рублёў срэбрам. Таксама яму прызначалі пажыццёвую пенсію ў 3 тысячы рублёў штогод. За заслугі ў складанні збору быў вылучаны на пасаду сенатара, аднак яе не прыняў.
Францішак Малеўскі быў знаёмы з прадстаўнікамі перадавой расійскай інтэлігенцыі і дзекабрыстамі Аляксандрам Бястужавым і Кандратам Рылеевым. Доўгі час сябраваў з Аляксандрам ПушкінымПра сустрэчы і сяброўства Францішка Малеўскага з Аляксандрам Пушкіным глядзіце: Черейский Л. А. Пушкин и его окружение / АН СССР. Отд. лит. и яз. Пушкин. комис. Отв. ред. В. Э. Вацуро. — 2-е изд., доп. и перераб. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1989. — С. 248—249 і 58 том «Литературного наследства» (С. 263—268). Пра сустрэчы расійскай інтэлігенцыі ў доме Марыі Шыманоўскай яе дачка Алена пазней ўзгадавала:
У студзені 1832 года адбываецца вяселле Францішка Малеўскага з Аленай Шыманоўскай. Праз колькі часу яе сястру — Цэліну ўзяў замуж Адам Міцкевіч, такім чынам філаматы сталі швагерамі. Пазней у Малеўскіх нарадзіліся дзеці: Адам, Марыя (пазней стала жонкай міцкевічавага сына Уладзіслава), Юзаф і Ян.
Памёр Францішак Малеўскі года ў Санкт-Пецярбургу.
Гл. таксама Tygodnik Petersburski
Катэгорыя:Філаматы Катэгорыя:Філарэты Катэгорыя:Журналісты Польшчы Катэгорыя:Юрысты Польшчы Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы