Партыза́ны (, ; да 30 ліпеня 1964 года Сіпо́раўкаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Геаграфія У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў — Жлобін), 96 км ад Гомеля.

Каля вёскі бярэ пачатак рака Струменка (прыток ракі Днепр). Вакол лес.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе (Рагачоў—Доўск). Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы з 2 завулкамі, да якой з поўначы далучаецца кароткая просталінейная вуліца, якая перакрыжоўваецца другой кароткай просталінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя Узгадваецца ў 1777 годзе як вёска ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, маёмасць падстарасты Акіма Юдзіцкага (разам з вёскамі Малашкавічы, Гуцішча, Валосавічы, Ямнае, Юдзічы). У 1850 годзе ў складзе памесця памешчыка Янткевіча. Па рэвізіі 1858 года цэнтр памесця, уладанне памешчыка Д. П. Турчанінава. У вёсках Сіпораўка, Свержань, Серабранка і Янаўка гэты памешчык валодаў у 1872 годзе 3854 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і 3 млынамі. З 1880 года дзейнічала хлебазапасны магазін, і з 1889 года бровар. У 1909 годзе 408 дзесяцін зямлі. Непадалёк было аднайменнае памесце, якое належала двараніну Эрдману, 2820 дзесяцін зямлі. У 1910 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1942 года ва ўрочышчы Свержанская лясная дача, у 1 км на захад ад вёскі, быў створаны партызанскі атрад на аснове арганізацыйнай групы І. М. Дзікана-С. М. Белых. Карнікі ў 1943 годзе спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск). Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 30 ліпеня 1964 года вёска Сіпораўка перайменавана ў Партызаны.

Насельніцтва 1858 год — 18 двароў, 113 жыхароў. 1909 год — 55 двароў, 409 жыхароў; у памесце 3 двары, 5 жыхароў. 1959 год — 194 жыхары (паводле перапісу). 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар. 2019 год — нежылая.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі