Віктар Сокал (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу клуба «Мінск».
Сын савецкага футбаліста і беларускага трэнера Віктара Пятровіча Сокала.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Мінску, дайшоў да асноўнага складу мінскага «Дынама». У 2005 годзе змяніў дынамаўскую прапіску з мінскай на брэсцкую. З брэсцкай дружыны перайшоў у шведскі «Энчапінг» з другога дывізіёна, гуляў у другіх беларускіх клубах. У лютым 2012 года вярнуўся ў «Брэст», але па заканчэнні сезона 2012 пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.
У сезоне 2014 у якасці аматара стаў выступаць у Другой лізе за «Кобрын». У жніўні 2014 года перайшоў у «Іслач», па заканчэнні сезона 2014 паўторна завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21 года). Трапіў на моладзевы чэмпіянат Еўропы ў Германіі (2004), дзе правёў усе сустрэчы.
Трэнерская кар’ера Пасля завяршэння кар’еры пачаў працаваць дзіцячым трэнерам у ДЮСШ Мінскага раёна, у 2016 годзе перайшоў у структуру «Іслачы». З 2018 года працаваў таксама трэнерам у дубліруючым складзе клуба. У кастрычніку 2020 года пакінуў «Іслач». Пасля працаваў у паўночна-заходнім філіяле акадэміі брэсцкага «Дынама», са студзеня 2021 года быў трэнерам у акадэміі мінскага «Дынама».
У лютым 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубля «Мінска».
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2003, 2007
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Энчапінг Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі