Ніна Фёдараўна Сіляева (, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Кандыдат медыцынскіх навук (1967). Дацэнт (1984). Доктар медыцынскіх навук (Патамарфалогія органа зроку ў перынатальным перыядзе, 1990). Прафесар (1993).
Біяграфія Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1961). Урач-фтызіятр Рэспубліканскага туберкулёзнага санаторыя «Наваельня» (1961—1962). Аспірантка кафедры паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута (1962—1965). Загадчыца Патолагаанатамічным аддзялення 1-й клінічнай бальніцы г. Гродна, урач-патолагаанатам Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асістэнт кафедры гісталогіі і эмбрыялогіі, нармальнай анатоміі, судовай медыцыны, старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ ГрДМІ (1977—1984). Дацэнт кафедры паталагічнай анатоміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1984—1991). Загадчыца той жа кафедры (1991—2000). Прафесар кафедры паталагічнай анатоміі ГрДМУ.
Сям’я
муж Юрый Рыгоравіч Бойка (1925—2004) — урач-паталагаанатам, доктар медыцынскіх навук
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 170 навуковых прац. Асноўныя напрамкі даследаванняў прысвечаны вывучэнню патамарфалогіі энцэфалітаў і энцэфалапатый пладоў і нованароджаных, патамарфалогіі органа зроку ў перынатальным перыядзе, клініка-анатамічнага аналізу урачэбных памылак.
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008
Спасылкі
Басинский В. А., Штабинская Т. Т., Зубрицкий М. Г. Нина Фёдоровна Силяева — педагог, ученый и клинический патолог (к 80-летию со дня рождения) // Журнал Гродненского государственного медицинского университета, Том 16, № 6, 2018
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Анатамы СССР Катэгорыя:Анатамы Беларусі Катэгорыя:Фтызіятры Беларусі