Марыя Ганна Іспанская (; , Эскарыял — , Лінц) — іспанская інфанта, першая жонка Фердынанда III, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і караля Венгрыі.
Бацькі Марыя Ганна была малодшай дачкой іспанскага караля Філіпа III і Маргарыты Аўстрыйскай. Малодшая сястра Ганны Аўстрыйскай і Філіпа IV. Старэйшая сястра кардынала-інфанта Фердынанда.
Шлюб Напачатку 1620-х гадоў Якаў I разглядаў Марыю Ганну як магчымую нявесту для свайго сына і спадчынніка Карла I. Карл I нават наведаў Мадрыд, каб сустрэцца з ёй. Аднак паколькі Карл I адмовіўся прыняць каталіцызм, а Марыя Ганна адмовілася выйсці замуж за ератыка, гэты саюзы не мог адбыцца.
20 лютага 1631 года Марыя Ганна выйшла замуж за свайго кузена, будучага імператара Фердынанда III, ад якога ў яе было 6 дзяцей.
Дзеці Фердынанд IV (8 верасня 1633 — 9 ліпеня 1654). Марыяна Аўстрыйская (23 снежня 1634 — 16 мая 1696), жонка іспанскага караля Філіпа IV. Іх сын, Карл II — апошні з Габсбургаў на іспанскім прастоле. Філіп Аўгуст, эрцгерцаг Аўстрыі (1637—1639). Максіміліян Томас, эрцгерцаг Аўстрыі (1638—1639). Леапольд I (9 чэрвеня 1640 — 5 мая 1705), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Марыя Аўстрыйская (1646)
Катэгорыя:Габсбургі Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатой ружай Катэгорыя:Прынцэсы Іспаніі Катэгорыя:Інфанты Партугаліі Катэгорыя:Эрцгерцагіні Аўстрыйскія Катэгорыя:Памерлі пры родах