Паўлю́к Багры́м () — беларускі паэт, каваль.
Біяграфія
Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Войцех Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 года ў Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Яна Баршчэўскага) прыцягваўся да следства.
Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршынь, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоль, якая цяпер захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.
Творчасць Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Упершыню верш апублікаваў у сваіх успамінах, выдадзеных у Лондане, навагрудскі адвакат Ігнацы ЯцкоўскіPowieść czasu mojego, czyli Przygody litewskie. Londyn, 1854; Выд. 2-е: Poznań, 1858..
На думку літаратара Альгерда Бахарэвіча верш Паўлюка Багрыма нагадвае блюз або джазБахарэвіч А. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. — Радыё СвабоднаяЕўропа / Радыё Свабода, 2012.:
Паводле Рамуальда Зямкевіча (і Максіма Гарэцкага) Паўлюку Багрыму належыць і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам»Апублікаваны ўпершыню ў М. Федароўскага: Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, III , 14-18. Пд.: С. 302, 323, 324..
Даследчык гісторыі беларускай літаратуры Ігар Запрудскі даказвае, што верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» быў напісаны Юльянам Ляскоўскім. Такім чынам, магчыма, што Паўлюк Багрым — літаратурная містыфікацыяЗапрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48..
Памяць
Караль Жураўскі збіраў успаміны і дакументы пра паэта, зрабіў фотакопіі адпаведных дакументаў.
У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.
Літаратура Александровіч С. Слядамі легенды // Тут зямля такая. — Мн., 1974. Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. № 3. БП, т. 1. Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48. . Паўлюк Багрым. — Мн., 1994. Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). — Вільня, 1937.
Спасылкі
Хрестоматийный поэт… вообще не писал стихи
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Памерлі ў Баранавіцкім раёне Катэгорыя:Кавалі Беларусі