thumb|Алтэнія на карце сучаснай Румыніі.

Алтэ́нія (, таксама Малая Валахія[Е. М. Двойченко-Маркова, Пушкин и румынская народная песня о Тудоре Владимиреску // Пушкин: Исследования и материалы / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1960. — T. 3. — с.402—417.]) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Румыніі, адмежаваная ад Трансільваніі (на поўнач) Карпатамі, ад Мунтэніі (на ўсход) — ракой Олт, а ад Балгарыі і Сербіі (на поўдзень і захад) — Дунаем. Распадаецца на жудзецы Горж і Долж. Галоўны горад — Краёва.

Тэрмін увайшоў ва ўжыванне пасля 1718 года, калі па ўмовах Пажарэвацкага міру Алтэнія (ці Малая Валахія) была адарвана ад Мунтэніі (Вялікай Валахіі) і далучана да ўладанняў Габсбургаў (Трансільванія). У 1737 годзе адзінства Валахіі было адноўлена.

Катэгорыя:Валахія Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Балкан