Сіпі́шчава (, ) — аграгарадок у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Малабахаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 кіламетраў на поўдзень ад горада Дуброўна, за 107 кіламетраў ад Віцебска, 23 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Асінаўка.
Гісторыя У 1645 годзе згадваецца як вёска Асіпішчава ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 567.
Насельніцтва 273 жыхары, 104 двары (2001).
Інфраструктура Дом культуры Аддзяленне сувязі
Раней былі бібліятэка і базавая школа, да 2022 года ўжо закрытыя.
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Малабахаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна