China World Trade Center Tower 3 (3 вежа кітайскага сусветнага гандлёвага цэнтра) — звышвысокі небаскроб вышынёй 330 м, які знаходзіцца ў Пекіне (Кітай). У небаскроба 74 паверхі, 4 падземных паверхі, 30 ліфтаў. China World Trade Center Tower 3 з’яўляецца трэцім будынкам сусветнага гандлёвага цэнтра ў цэнтральным дзелавым раёне Пекіна Чааян. Будаўніцтва небаскроба завяршылася ў 2009 годзе.

У небаскробе знаходзяцца офісы (да 55 паверху), рэстаран, гасцінічныя нумары (56 — 68) і магазіны.

Будынак вельмі падобны на Сусветны гандлёвы цэнтр (разбураны ў 2001 годзе) у Нью-Ёрку.

Спасылкі Афіцыйны сайт Skyscraperpage entry Skidmore, Owings, Merrill LLP Details

Катэгорыя:Небаскробы Кітая Катэгорыя:Небаскробы Пекіна Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 300 да 349 метраў Катэгорыя:Звышвысокія будынкі