Сі́тнікі (, ) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Месціцца за 13 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 46 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Назва Назва паходзіць ад расліны сітнік.

Гісторыя Пасля 1861 года вёска ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года былі хлебазапасны магазін, 2 лаўкі і карчма.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). У 1918 годзе у вёсцы Сітнікі была адкрыта пачатковая школа I ступені.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1939 года па 1954 год Сітнікі — цэнтр Пудзецкаслабодскі сельсавета.

У 1926 годзе у вёсцы Сітнікі была збудавана вялікая для таго часу драўляная школа на 10 класных пакояў. У 1932 годзе школа стала сямігадовай, а перад вайной тут былі 8 і 9 класы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня партызаны савецкай 1-й Мінскай брыгады занялі вёску і ўтрымлівалі яе да прыходу 3 ліпеня часцей 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. У 1944 годзе быў спалены будынак школы, пасля вайны школа ў Сітніках працавала ў прыстасаваных памяшканнях і насіла назву Пудзецка-Слабадской васьмігадовай школы.

У 1969 годзе школа стала сярэдняй і пачала звацца Ананіцкай. У 1989 годзе ў вёсцы Сітнікі быў пабудаваны двухпавярховы будынак школы на 260 месцаў са спартыўнай залай, сталовай, майстэрняй і кацельнай.

Да 2013 года Сітнікі ўваходзілі ў склад Ананіцкага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области , дзе ў 1973—2013 гадах былі яго цэнтрамРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..

Насельніцтва 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары 1917 год — 43 двары, 300 жыхароў (усе беларусы) 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў 2002 год — 417 жыхароў, 134 двары 2009 год — 536 жыхароў 2019 год — 393 жыхары

Рэлігія Ёсць праваслаўная царква, прыход Праабражэння Гасподняга.

Інфраструктура Дзейнічае Ананіцкая сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі. У 1997 годзе школе дадзены статус школа-сад.

Вядомыя асобы Іосіф Іосіфавіч Апаровіч (1909—2002) — лейтэнант, кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Турынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна