Ігар Трухаў (нар. ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў Віцебску. Паспяхова гуляў у некалькіх клубах, у 2001 годзе з «Белшынай» выйграў золата чэмпіянату.

У лютым 2013 года вярнуўся ў «Віцебск», але ў жніўні 2013 года з-за фінансавых праблем віцебскага клуба перайшоў у «Граніт». Неўзабаве стаў капітанам мікашэвіцкага клуба. Дапамог «Граніту» выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам». У сезоне 2015 застаўся асноўным апорным паўабаронцам мікашэвічцаў у Вышэйшай лізе, правёў усе 26 матчаў чэмпіянату. 12 ліпеня 2015 года, адзначыўшыся голам у матчы супраць «Віцебска» (3:2), стаў самым узроставым аўтарам гола ў гісторыі Вышэйшай лігі.

У ліпені 2016 года перайшоў у «Нафтан», якому трыма галамі ў сезоне 2016 дапамог захаваць месца ў Вышэйшай лізе. У лютым 2017 года перайшоў на трэнерскую працу ў клуб «Смалявічы-СТІ», пры гэтым працягваў з’яўляцца на полі ў якасці іграка. Згуляўшы за смалявіцкі клуб ва ўсіх 30 матчах Першай лігі ў сезоне 2017, дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, канчаткова завяршыўшы кар’еру.

Трэнерская кар’ера Пасля 2018 года працаваў у БАТЭ, «Іслачы». У верасні 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Смаргоні». Па выніках сезона 2021 не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу, аднак на наступны год дапамог «Смаргоні» вярнуцца ў элітны дывізіён. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У жніўні 2024 года ўзначаліў дубль наваполацкага «Нафтана».

У снежні 2021 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2001 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2001, 2009, 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Смаргонь