Аляксандр Гаўрушка (нар. , , ГДР) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры». Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2008 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (14 галоў). Пасля гэтага сезона перайшоў у мінскае «Дынама».

Спачатку трывала гуляў за дынамаўцаў, але потым страціў месца ў аснове і быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пасля сезона 2010 быў выкуплены наваполацкім клубам, і ў сезоне 2011 быў асноўным нападнікам «Нафтана». 19 ліпеня 2012 года аформіў дубль у матчы Лігі Еўропы супраць сербскай «Црвены Звезды».

У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну». У «Белшыне» звычайна выхадзіў на замену, часам з’яўляўся ў стартавым складзе. У перадапошнім туры 23 лістапада 2013 года аформіў хет-трык у браму «Дняпра».

У студзені 2014 года вярнуўся ў магілёўскі клуб і замацаваўся на пазіцыі асноўнага нападніка. У снежні 2014 года пакінуў «Дняпро».

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка». Амаль увесь сезон 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы. У студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны.

У лютым 2016 года зноў стаў іграком «Дняпра», якому дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду. У лютым 2017 года трэніраваўся з магілёўскім «Тарпеда», але пазней далучыўся да «Оршы». Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага нападніка аршанцаў, але ў ліпені 2017 года стала вядома аб тым, што Гаўрушка пакінуў каманду.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009 Уладальнік Кубка Беларусі: 2012

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы2004 Д1 Дняпро 5 02005 Д1 Дняпро 2 02006 Д1 Дняпро 22 82007 Д1 Дняпро 25 62008 Д1 Дняпро 30 142009 Д1 Дынама 26 82010 (1) Д1 Дынама 10 12010 (2) Д1 Нафтан 14 52011 Д1 Нафтан 32 62012 Д1 Нафтан 21 12013 Д1 Белшына 29 52014 Д1 Дняпро 31 62015 Д1 Слуцк 2 02016 Д2 Дняпро 21 22017 (1) Д2 Орша 8 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Орша