Ігар Даўгяла (нар. ) — беларускі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Полацк» і «Смаргонь». Гуляючы за «Полацк», аднойчы выйшаў на поле ў якасці нападніка і забіў гол.

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У сярэдзіне 2012 года выцесніў Мікалая Раманюка і заняў месца асноўнага брамніка, якое захаваў і ў сезоне 2013. У сезоне 2014, пасля прыходу ў клуб Ягора Хаткевіча, застаўся асноўным брамнікам навапалачан. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, праз месяц вярнуўся на поле.

Сезон 2015 у якасці асноўнага брамніка «Нафтана» распачаў Хаткевіч. Неўзабаве Даўгяла вярнуўся на поле, але 23 мая ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:1) атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі час, аднавіўся толькі пад канец сезона. У сезоне 2016, пасля зыходу Хаткевіча з каманды, вярнуў месца асноўнага брамніка навапалачан.

У лютым 2017 года стала вядома, што Даўгяла пакідае «Нафтан», і неўзабаве Ігар папоўніў склад магілёўскага «Дняпра». У складзе магіляўчан стаў асноўным брамнікам. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі.

У ліпені 2018 года, разарваўшы пагадненне з магілёўскім клубам, перайшоў у «Гарадзею», дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным брамнікам каманды, толькі ў канцы 2020 года саступіў месца Сяргею Чэрніку.

У студзені 2021 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана». У 2021—2022 гадах быў асноўным брамнікам каманды, па выніках сезона 2022 дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам, пры гэтым стаў гуляючым трэнерам. На працягу сезона не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. 12 лістапада 2023 года згуляў свой развітальны матч, калі выйшаў у стартавым складзе ў сустрэчы з БАТЭ (0:7) і быў заменены на першай хвіліне.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2004 дубль Лакаматыў 28 −26 2005 Д2 Лакаматыў 3 −2 2006 дубль Лакаматыў 11 −11 2007 (1) Д2 Полацк 11 −15/1 2007 (2) Д3 Мясакамбінат 13 −3 2008 (1) Д3 Мясакамбінат 14 −9 2008 (2) дубль Смаргонь 14 −30 2009 Д1 Смаргонь 7 −11 2010 Д2 Полацк 17 −14 2011 Д2 Полацк 25 −29 2012 Д1 Нафтан 15 −15 2013 Д1 Нафтан 25 −30 2014 Д1 Нафтан 24 −32 2015 Д1 Нафтан 3 −4 2016 Д1 Нафтан 28 −39 2017 Д1 Дняпро 21 −35 2018 (1) Д1 Дняпро 6 −10 2018 (2) Д1 Гарадзея 12 −10 2019 Д1 Гарадзея 26 −24 2020 Д1 Гарадзея 23 −36 2021 Д2 Нафтан 32 −43 2022 Д2 Нафтан 22 −17 2023 Д1 Нафтан 1 −0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Мясакамбінат Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея