Сонца Перу () — вышэйшая дзяржаўная грамадзянская ўзнагарода Перу. Найстарэйшы грамадзянскі ордэн у Амерыцы.

Гісторыя Ордэн Сонца быў заснаваны 8 кастрычніка 1821 года змагаром за незалежнасць Перу генералам Хасэ Сан-Марцінам пасля ўзяцця Лімы.

Першапачаткова меў тры ступені.

9 сакавіка 1825 года ордэн быў скасаваны па прычыне злоўжыванняў пры ўзнагароджанні ордэнам.

Адноўлены пад назвай Ордэн Сонца Перу у 1921 годзе ў гонар стагоддзя здабыцця незалежнасці Перу. Меў чатыры ступені.

У 1937 годзе дададзена пятая ступень.

Класы Ордэн складаецца з пяці класаў: Вялікі Крыж () Вялікі афіцэр () Камандор () Афіцэр () Кавалер ()

Ордэнскія планкі100pxВялікі крыж100pxВялікі афіцэр100pxКамандор100pxАфіцэр100pxКавалер

Узнагароджанні thumb|240px|Дыплом аб ўзнагароджанні ордэнам (1926 год) У розны час ордэнам былі ўзнагароджаны старшыня Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Леанід Ільіч Брэжнеў, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў і шматлікія іншыя перуанцы і замежнікі.

Рыцарам Вялікага крыжа ордэна з'яўляецца, у прыватнасці, перуанскі оперны спявак Хуан Дыега ФлорэсDiscurso del Senor Presidente de la Republica Alan Garcia en ceremonia de condecoracion a tenor Juan Diego Florez .

Падчас візіту Крысціны Фернандэс дэ Кіршнер у Перу ў сакавіку 2010 года, яна была ўзнагароджана вышэйшай дзяржаўнай узнагародай краіны — ордэн «Сонца Перу».

Спасылкі Ордэн Сонцы на сайце «Свет узнагарод» Узнагароды Перу на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Перу

Сонца Перу Катэгорыя:З’явіліся ў 1821 годзе Катэгорыя:Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды