Прынц-кансорт або прынц-муж (Prince consort) — муж кіруючай каралевы, які сам не з'яўляецца манархам (за выключэннем тых выпадкаў, калі ён сам з'яўляецца каралём іншай краіны).
Сучаснымі прыкладамі прынцаў-кансартоў з'яўляюцца прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі (муж каралевы Елізаветы II) і прынц Генрых Дацкі (муж каралевы Маргрэтэ II).
У прызнанне статуса мужа каралевы яму можа быць нададзены фармальны тытул — прынц, прынц-кансорт (прынц-муж) або кароль-кансорт (кароль-муж). У выпадку смерці каралевы прынц-кансорт становіцца проста прынцам. Аналагічны статус кансорта можа быць прысвоены таксама і жонцы караля, якая становіцца кансорт-каралевай. Прыклад Ганны Паўлаўны Раманавай (1795—1865), жонка караля Нідэрландаў (1792—1849) Вілема II Аранскага.
Спіс прынцаў-кансартоў Англія № імя нарадзіўся памёр час дзеяння бацькі 1 Гілфард Дадлі 1536 12 лютага 1554 Лонданскі Таўэр 1553 Джон Дадлі, 1-ы герцаг Нартумберленд Джэйн Гілфард 2 Філіп II, кароль Іспаніі 50px 21 мая 1527 Вальядалід 13 верасня 1598 Эскурыял 1554—1558 Карл V Габсбург Ізабела Партугальская 3 Георг Дацкі герцаг Камберленд 50px 2 красавіка 1653 Капенгаген 28 лістапада 1708 Лондан 1702—1707 Фрэдэрык III Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская
Шатландыя № імя нарадзіўся памёр час дзеяння бацькі 1 Францыск II, кароль Францыі 50px 19 студзеня 1544 Фантэнбло 5 снежня 1560 Арлеан 1558—1560 Генрых II, кароль Францыі Кацярына Медычы 2 Генры Сцюарт, лорд Дарнлі (кароль-кансорт) 50px 7 снежня 1545 Лідс 10 лютага 1567 Эдынбург 1565—1567 Мэцью Сцюарт, 4-ы граф Ленакс Маргарэт Дуглас 3 Джэймс Хепберн, 4-ы граф Ботвел 50px каля 1534 14 красавіка 1578 Драгсхольм 1567 Патрык Хепберн, 3-ці граф Ботвел Агнес Сінклер 4 Георг Дацкі герцаг Камберленд 50px 2 красавіка 1653 Капенгаген 28 лістапада 1708 Лондан 1702—1707 Фрэдэрык III Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская
Вялікабрытанія № Імя нарадзіўся памёр час дзеяння Бацькі 1 Георг Дацкі герцаг Камберленд 50px 2 красавіка 1653 Капенгаген 28 лістапада 1708 Лондан 1707—1708 Фрэдэрык III Сафія Амалія Браўншвайг-Люнебургская 2 Альберт Саксен-Кобург-Гоцкі 50px 26 жніўня 1819 Кобург 14 снежня 1861 Віндзар 1840—1861 Эрнст I, герцаг Саксен-Кобург-Гоцкі Луіза Саксен-Кобург-Альтэнбургская 3 Філіп Маўнтбетэн, герцаг Эдынбургскі 50px 10 чэрвеня 1921 Корфу 9 красавіка 2021 Віндзар 1952—2021 Андрэй, прынц Грэчаскі і Дацкі Аліса Батэнберг