Архангельск — горад у Расіі на Паўночнай Дзвіне, за 40—45 км ад яе ўпадзення ў Белае мора, адміністрацыйны цэнтр Архангельскай вобласці, культурна-гістарычная сталіца Памор’я. Клімат субарктычны, марскі, з працяглай зімой і кароткім летам. Сярэдняя тэмпература студзеня — −13°, ліпеня — +17°. 529 мм ападкаў у год.

Гісторыя Забудоўваецца з 1584 г. Больш за стагоддзе быў адзіным марскім портам Расіі. З заснаваннем Санкт-Пецярбурга значэнне Архангельска зніжаецца. Канчаткова страціў значэнне як гандлёвы порт з 1916 г. — з пабудовай на беразе Кольскага заліва незамярзаючага порта Мурманск. З пачатку 1990-х ідзе дэкаланізацыя расійскай Поўначы, колькасць насельніцтва Архангельска пастаянна скарачаецца.

7 красавіка 2019 г. на Плошчы прафсаюзаў прайшоў несанкцыянаваны мітынг супраць будаўніцтва смеццевага палігона каля станцыі Шыес. Мітынгоўцы (каля 2—3 тыс. чал.) заклікалі губернатара вобласці Ігара Арлова, які падтрымлівае будаўніцтва, сысці ў адстаўку. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі разагнаць пратэстуючых, але не затрымлівалі іх. Насельніцтва

Адукацыя и культура Паўночны (Арктычны) федэральны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава Паўночны дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Архангельскі тэатр драмы імя М. В. Ламаносава Архангельскі абласны маладзёжны тэатр

Эканоміка Прамысловасць: дрэваперапрацоўчая, лесахімічная, цэлюлозна-папяровая, рыбная. Памятныя мясціны Саломбала

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Аляксандр Леапольдавіч Верашчагін (нар. 1949) — беларускі мастак. Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў (1948—2017) — беларускі архітэктар. Міхаіл Навумавіч Калік — савецкі кінарэжысёр Барыс Андрэевіч Калавандзін (1938—1988) — вучоны ў галіне механікі і гідрадынамікі. Алена Іванаўна Малахавец Міхаіл Васілевіч Плятнёў — расійскі піяніст, кампазітар, дырыжор. Клара Уладзіміраўна Сакалова (нар. 1931) — беларускі архітэктар. Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 1957) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2005).

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Архангельскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1584 годзе