Уільям Уілкінс (; , — , ) — англійскі архітэктар і археолаг, член Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.
Жыццё і творчасць У. Уілкінс з'яўляўся прадстаўніком класіцызму ў архітэктуры. Ён нарадзіўся ў заможнай сям'і, яго бацька быў кіраўніком будаўнічай кампаніі. Адукацыю Уільям атрымаў у Кембрыджскім універсітэце. Паміж 1804 і 1807 гадамі падарожнічаў па Грэцыі, Турцыі, Паўднёвай Італіі; ён публікуе нататкі па класічнай і гатычнай архітэктуры. У паездках яго суправаджае італьянскі мастак Агасціна Агліа. Падчас сваіх падарожжаў Уілкінс збірае археалагічную калекцыю, а ў 1807 годзе выходзіць у свет яго праца «Антычныя помнікі Вялікай Грэцыі», упрыгожаная ілюстрацыямі А. Агліа. thumb|злева|Ёркшырскі музей thumb|Лонданскі ўніверсітэцкі каледж
У.Уілкінс пабудаваў у класічным, неа-грэчаскім стылі Даўнінг-каледж у Кембрыджы (1805-20), будынак Каралеўскага тэатра ў Беры-Сент-Эдмендс (1819), Універсітэцкі каледж Лондана (1825-32), Ёркшырскі музей (1830).
З яго прац у гатычным стылі варта адзначыць Кінгс-Каледж, Трыніці-Каледж і Корпус Крысці-Каледж у Кембрыджы. Найбольш вядомае са збудаванняў, збудаваных У.Уілкінсам — будынак Лонданскай Нацыянальнай галерэі (1838).
Сачыненні Antiquities of Magna Graetia (1807) Atheniensia (1816) Civil Architecture of Vitruvius (1812, 1817) Prolusiones Architectonicae (1837).
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Вялікабрытаніі