Паскаль Мендзі (; нар. , , Сенегал) — сенегальскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Сенегала (2006—2008).

Кар’ера Клубная Пачаў кар’еру на радзіме, гуляў за тагачаснага чэмпіёна клуб «Жанна д’Арк». У 2003 годзе перайшоў у маскоўскае «Дынама», пасля гуляў у Літве за «Каўнас». У 2009—2010 гадах гуляў за французскія клубы ніжэйшых дывізіёнаў, а ў маі 2010 года трапіў у мінскі «Партызан», які не здолеў выратаваць ад вылету ў першую лігу. Сезон 2011 правёў у арэндзе ў брэсцкім «Дынама».

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2012 быў трывалым іграком асновы, а ў наступным сезоне стаў рэдка з’яўляцца на полі. У выніку ў студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клубПаскаль Менди покинул «Торпедо-БелАЗ».

З восені 2014 года вярнуўся на радзіму і стаў выступаць за клуб «Мбур Петыт Кот», у складзе якога і завяршыў кар’еру.

Міжнародная Гуляў за нацыянальную зборную Сенегала на працягу 2006—2008.

Дасягненні Чэмпіён Літвы: 2007 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2008 Уладальнік Кубка Літвы: 2008

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце маскоўскага «Дынама»

Катэгорыя:Футбалісты Сенегала Катэгорыя:Ігракі зборнай Сенегала па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Мбур Петыт Кот Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Жанна д’Арк