Бе́лае, Белае Сурміно — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль за 40 км на поўнач ад горада Гарадок.

Плошча паверхні возера 2,4 км², даўжыня 2,8 км. Глыбіня возера дасягае 7,9 (8,9Белае возера ) м, сярэдняя 4,3 м. Катлавіна выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад Схілы катлавіны вышынёй 2—5 метраў, спадзістыя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае і выслана сапрапелем. Возера эўтрофнае, зарастаючае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Чорнае.

На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Сурміно. Возера ўваходзіць у склад біялагічнага заказніка «Сурміно».

Літаратура

Спасылкі Белае возера

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна