thumb|Адзін з зал галерэі Нацыянальная партрэтная галерэя ў Лондане () — першая ў свеце партрэтная галерэя, заснаваная ў 1856 годзе з тым, каб увекавечыць выявы брытанцаў мінулых стагоддзяў — не толькі партрэты алеем, але і мініяцюры, рысункі, бюсты і фатаграфіі. З 1896 года займае неарэнесансны будынак побач з Трафальгарскай плошчай.

Першым набыццём музея быў чандасаўскі партрэт Шэкспіра. Галерэя расчыніла свае дзверы для наведвальнікаў у 1859 годзе. Партрэты размеркаваны па залах зыходзячы з часу жыцця намаляваных на іх асоб, пачынаючы з эпохі Цюдораў. Пры папаўненні сходу перавага аддавалася не мастацкім якасцям твора, а гісторыка-культурнай значнасці мадэлі. У сувязі з гэтым да 1969 года дзейнічала забарона на набыццё партрэтаў тых брытанцаў, хто яшчэ не памёр. Працы знакамітых кантынентальных мастакоў у галерэі нешматлікія; галоўным чынам гэта партрэты брытанскіх манархаў і іх набліжаных пэндзля Гальбейна, Рубенса і Ван Дэйка.

У канцы XX стагоддзі некалькі старадаўніх арыстакратычных сядзіб у розных кутках Англіі былі прыстасаваны пад філіялы Нацыянальнай партрэтнай галерэі. У іх лік уваходзіць Мантэгю-хаус у графстве Сомерсетшыр — рэдкі прыклад жылой архітэктуры елізавецінскага часу. Галоўны будынак пабудаваны ў 1896 годзе ў стылі неарэнесансу па праекце архітэктара . У 1933 годзе ўзведзена крыло Д’ювін (прафінансавана лордам ) па праекце архітэктараў і , рэканструявана ў 1980-я гг.. У 1996 годзе П. Гоф рэканструяваў галерэі 19-20 стст., у 2000 адкрыта крыло Андацье (прафінансавана сэрам ) па праеце архітэктэктурнага бюро .

У галерэі сабраны буйная калекцыя тэатральных фатаграфій, у тым ліку шматлікія фатаграфіі актрыс Міні Тэры, Дораці Дзін і Коні Гілкрыст. У 2009 годзе галерэя Фонду Вікімедыя за размяшчэнне на Вікісховішчы некалькіх тысяч якасных фатаграфій карцін, якія знаходзяцца ў грамадскім здабытку (большай часткай зробленых ёю ў рамках праграмы па аблічбоўцы сваіх фондаў і даступных на афіцыйным сайце музея). У 2012 годзе галерэя дазволіла свабоднае некамерцыйнае выкарыстанне 53000 выяў аб’ектаў сваёй калекцыі ў адносна нізкім разрозненні.

Літаратура Hulme, Graham, The National Portrait Gallery: An Architectural History, National Portrait Gallery Publications, 2000, ISBN 1-85514-293-7

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Музеі Лондана Катэгорыя:Мастацкія музеі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Партрэтныя галерэі Катэгорыя:З’явіліся ў 1856 годзе